Top.Mail.Ru
257

Беларусь і Расія плануюць запусціць трансгранічны тур па гарадах дзвюх краін

Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць запусціць трансгранічны тур па гарадах дзвюх краін, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, перадае БелТА.



У маршрут уключаны Мінск, Полацк, Пскоў, Віцебск, Смаленск, Магілёў. Свае прапановы беларускі бок накіраваў расійскім калегам. Перспектывы ўзаемадзеяння і прыцягнення турыстаў з трэціх краін плануецца абмеркаваць на пасяджэнні круглага стала 12 верасня ў Маскве, а ў кастрычніку пратэставаць сумесны прадукт на практыцы. Спецыялісты разлічваюць ацаніць інфраструктуру, прыдарожны сэрвіс.

Па словах Дзмітрыя Марозава, перспектывы такога супрацоўніцтва каласальныя. Адпрацоўваюцца варыянты як аўтобуснага турызму, так і фармат чыгуначнага пераезду.

Дзмітрый Марозаў адзначыў вялікую колькасць практычных напрацовак па сумесных маршрутах, хоць раней многія эксперты са скепсісам ставіліся да магчымасцяў арганізацыі такіх шматдзённых тураў. На думку Дзмітрыя Марозава, настаў час маштабаваць вопыт.

«Патокі з Беларусі ў Расію і назад павялічваюцца. Растуць кампетэнцыі тураператараў, павышаецца ўзровень дэталізацыі маршрутаў. Раней яны ўключалі набор аб’ектаў, якія на слыху. Але ўвесь час з’яўляюцца новыя лакацыі, якія ўключаюцца ў турмаршруты», — адзначыў Дзмітрый Марозаў.

У прыклад ён прывёў нядаўна адрэстаўраваныя палацы ў Косава і Жылічах, якія спачатку адкрылі для сябе беларусы, а цяпер іх актыўна наведваюць замежныя турысты.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю