Top.Mail.Ru

Беларусь і Расія прадставілі ў ААН сумесны даклад аб парушэннях правоў чалавека ў заходніх краінах

У аддзяленні ААН у Жэневе адбылося спецыяльнае мерапрыемства «Універсальнасць і непадзельнасць правоў чалавека для ўсіх», арганізаванае пастаяннымі прадстаўніцтвамі Беларусі і Расіі для абмеркавання сумеснага беларуска-расійскага дакладу аб парушэннях правоў чалавека ў асобных краінах. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.



«Даклад выклікаў вялікую цікавасць на Жэнеўскай пляцоўцы, якая спецыялізуецца на правах чалавека. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі паміж дакладчыкамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, экспертнай супольнасці і няўрадавых арганізацый у дачыненні да найлепшага выкарыстання прадстаўленых матэрыялаў для паляпшэння ўзаемадзеяння па правах чалавека ў шматбаковых і двухбаковых фарматах супрацоўніцтва», — расказалі ў МЗС.

Даклад прадставілі начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Ірына Вялічка і дырэктар дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека МЗС Расіі Рыгор Лук’янцаў.

Ірына Вялічка падкрэсліла нацэленасць даклада на забеспячэнне ўніверсальнасці і справядлівага балансу ў разглядзе правоў чалавека ва ўсіх краінах свету і яго карыснасць для праваабарончых органаў ААН, большасць з якіх працуюць у Жэневе, а таксама для дзяржаў і іншых зацікаўленых у павышэнні якасці дыялогу па правах чалавека.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю