Top.Mail.Ru

Беларусь і Расія прадставілі сумесны даклад «Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах»

Беларусь і Расія прадставілі сумесны даклад міністэрстваў замежных спраў «Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах», паведамляе БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.



Трэці сумесны даклад знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі раскрывае маштабныя і сістэмныя праблемы ў гэтай сферы ў асобных заходніх дзяржавах і ўносіць неабходны баланс у разгляд праваабарончай тэматыкі на міжнародным узроўні. 

Дакумент заснаваны на розных крыніцах, у тым ліку ацэнках адпаведных спецыяльных мандатаў ААН, і змяшчае наглядны матэрыял, падмацаваны выявамі і спасылкамі на відэасюжэты, які дэманструе грубыя парушэнні базавых правоў і свабод у краінах Захаду, уключаючы падаўленне іншадумства, цэнзуру, праследаванне журналістаў, дыскрымінацыю і прымяненне насілля з боку праваахоўных органаў падчас мірных пратэстаў. 

Асаблівая ўвага нададзена праблемам у сферы міграцыйнай палітыкі і сацыяльнай абароны, скажэнню гістарычнага мінулага і прапагандзе тэорый расавай перавагі.

Даклад закліканы прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да структурных праблем у галіне правоў чалавека ў заходніх краінах і з’яўляецца важным складнікам аб’ектыўнага аналізу праваабарончай сітуацыі ў свеце. Міжнародны біль аб правах чалавека замацоўвае прынцыпы ўніверсальнасці, непадзельнасці, узаемазвязанасці, узаемазалежнасці і абавязковасці правоў чалавека. 

У МЗС Беларусі звярнулі ўвагу, што ў гэтым кантэксце даклад прадстаўляе пераканаўчыя аргументы аб неабходнасці прыняцця ўнутраных мер для выкаранення сістэмных парушэнняў правоў грамадзян, каб заходнія краіны адпавядалі прапагандуемаму імі самімі іміджу ўзорнай мадэлі дэмакратыі. Прыведзеныя ў дакладзе сюжэты служаць пацвярджэннем, што заходняя праваабарончая мадэль на дадзеным этапе не спраўляецца з гэтай ношай. 

Даклад будзе карысны прадстаўнікам міжнародных і няўрадавых арганізацый, акадэмічных колаў, спецыялістам у галіне міжнародных адносін і правоў чалавека. Беларусь працягвае выступаць за дэпалітызацыю праваабарончага парадку і строгае захаванне ўніверсальных правоў чалавека ўсімі дзяржавамі без выкарыстання двайных стандартаў.

У звароце намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сякрэты і намесніка міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Любінскага падкрэслена: «Прапанаваны вашай увазе трэці сумесны даклад міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі прысвечаны больш чым актуальнай тэме. Багатая факталагічная інфармацыя, якая змяшчаецца ў ім, уяўляе асаблівую цікавасць у святле шасцідзесяцігадовага юбілею, які адзначаецца ў 2026 годзе, двух ключавых міжнародных праваабарончых інструментаў — Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, а таксама саракагоддзя Дэкларацыі ААН аб праве на развіццё. І што ж мы назіраем у 5 дзяржавах, якія прэтэндуюць на ролю „лідараў“ у выкананні ўніверсальных праваабарончых стандартаў? Сістэмны расізм, дыскрымінацыя пры забеспячэнні правапарадку, перапоўненасць турмаў, разгон мірных дэманстрацый, пашырэнне паўнамоцтваў паліцыі па вобыску людзей без санкцыі суда, рост праяў антысемітызму, антыцыганізму, русафобіі, ісламафобіі, праслаўленне нацысцкіх злачынцаў». 

Пры чым усё гэта — толькі малая частка той мазаікі, якая складваецца пры разглядзе сітуацыі з правамі чалавека ў адпаведных краінах свету. Яны называюць сябе «ўзорнымі дэмакратыямі», а на справе ператвараюць у дэкарацыі і свабоду, і дэмакратыю, і правы чалавека. Палітычная канкурэнцыя і правы грамадзян у Еўропе і Паўночнай Амерыцы падвяргаюцца ўсё большай эрозіі, паступова замяшчаючыся імгненным папулізмам, расчараваннем людзей у пакуль яшчэ дзеючых механізмах абароны іх правоў і свабод, за якімі ўжо небяспечна прагледжваюць тэндэнцыі прававога нігілізму і татальнага кантролю дзяржавы над чалавекам і грамадствам.

Трэці сумесны даклад прысвечаны грамадзянскім, палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным правам чалавека. Пашырэнне доступу да адукацыі і медыцынскіх паслуг, годнае стаўленне да зняволеных, падтрымка мацярынства і дзяцінства, павага традыцый і звычаяў карэнных народаў маюць такое ж важнае значэнне для прасоўвання правоў чалавека, як і абарона свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў. 

Універсальны характар правоў чалавека азначае, што людзі любой нацыянальнасці, расы, полу, узросту і любых магчымасцяў здароўя маюць права на годнае жыццё незалежна ад таго, у што яны вераць, каго яны любяць ці якіх-небудзь іншых характарыстык. Універсальнасць правоў чалавека азначае таксама тое, што яны павінны выконвацца ў любой краіне свету без двайных стандартаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю