Бакі падвялі вынікі сумеснай работы ў 2025 годзе па пашырэнні ідэі хартыі і абмеркавалі далейшыя крокі ў гэтым напрамку на наступны год. Адбылася дыскусія па пытанні процідзеяння незаконным санкцыям заходніх краін, бакі дамовіліся аб рэалізацыі шэрага сумесных крокаў.
Акрамя таго, адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сякрэты з кіраўніком расійскай дэлегацыі — паслом па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Трафімавым.
Ігар Сякрэта адзначыў важнасць узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў пашырэнні беларускай ініцыятывы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі з моманту яе вылучэння ў 2023 годзе.