Top.Mail.Ru
448

Беларусь і Расія запрасілі Турцыю прыняць удзел у канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз і яго расійскі калега, пасол Расіі ў Турцыі Аляксей Ярхоў правялі сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Турцыі Берыс Экінджы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.



«У час сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў рэгіёне, перспектывы яе развіцця, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках і тэматыка пашырэння ініцыятыў, накіраваных на падтрыманне еўразійскай і глабальнай бяспекі», — расказалі ў міністэрстве.

Асобная ўвага была ўдзелена ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якую плануецца правесці ў Мінску ў канцы кастрычніка. Турэцкі бок запрошаны прыняць актыўны ўдзел у гэтым значным форуме.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю