Top.Mail.Ru
72

Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне транспарту

Рабочая сустрэча кіраўнікоў транспартных ведамстваў Беларусі і астраўной дзяржавы адбылася на палях міжнароднага транспартна-лагістычнага форуму, паведамілі ў Мінтрансе. 


Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці авіязносін. Адпаведная тэма стала адной з ключавых падчас перагавораў міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Ляхновіча і міністра транспарту, аўтамагістраляў і гарадскога развіцця Шры-Ланкі Бімала Ратнаяке.

Дарэчы, Шры-Ланка з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных напрамкаў. Як праінфармаваў міністр транспарту Шры-Ланкі, у 2025 годзе краіну наведала каля 10 тысяч беларускіх турыстаў. Для ўмацавання турыстычных сувязяў ён прапанаваў ажыццяўляць рэгулярныя палёты. 

Міністры таксама абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для транспартнай галіны ў ВНУ Беларусі: ад праграм атрымання вышэйшай адукацыі да курсаў павышэння кваліфікацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю