Top.Mail.Ru

Беларусь і Танзанія бяруць курс на практычнае партнёрства

Прыярытэт — эканоміка і пастаўкі

Беларусь і Танзанія вызначылі шэраг перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з прэм'ер-міністрам Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія Мвігулу Нчэмбам, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі канстатавалі высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Танзаніяй і неабходнасць яго канвертацыі ў практычныя вынікі ў гандлёва-эканамічнай сферы. Максім Рыжанкоў і Мвігулу Нчэмба таксама выказаліся за інтэнсіфікацыю двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, у першую чаргу ў галіне эканомікі для арганізацыі паставак тавараў, запатрабаваных у абедзвюх краінах. 

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства перадаў пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў адрас Прэзідэнта Танзаніі Саміі Сулуху Хасан з запрашэннем наведаць Беларусь з афіцыйным візітам у зручны час. 

«Адзначана неабходнасць пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на стварэнні практычных механізмаў сумеснай работы ў канкрэтных сферах: сельскай гаспадарцы, прамысловасці, фармакалогіі і ветэрынарыі, адукацыі. Абмеркавана арганізацыя сумесных мерапрыемстваў эканамічнага характару, бізнес-форумаў, рэгулярных кантактаў дзелавых колаў», — расказалі ў прэс-службе ведамства.

У час сустрэчы вызначаны шэраг перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, па якіх дадзены адпаведныя ўказанні і даручэнні ўпаўнаважаным ведамствам для неадкладнай адпрацоўкі з беларускімі партнёрамі.

Прэм’ер-міністр Танзаніі запрасіў свайго беларускага калегу Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына наведаць Танзанію з візітам да канца бягучага года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю