Top.Mail.Ru

Беларусь і Тога плануюць рэалізоўваць сумесныя праекты

Беларусь і Тога плануюць рэалізаваць сумесныя праекты, паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка па выніках перагавораў у сталіцы Тагалезскай Рэспублікі горадзе Ламе старшыні праўлення Нацбанка Рамана Галоўчанкі са старшынёй Савета Міністраў Тога Форам Эсазімнам Гнасінгбэ.


Бакі прадметна абмеркавалі далейшае развіццё двухбаковых адносін, зрабіўшы акцэнт на практычнай кааперацыі ў сферах, якія маюць узаемны інтарэс.

Тога з’яўляецца адной з дзяржаў Заходняй Афрыкі, якія дынамічна развіваюцца, — цэнтрам фінансавых і лагістычных паслуг для суседніх краін. У сталіцы размяшчаецца ключавы рэгіянальны фінансавы інстытут — Заходнеафрыканскі банк развіцця.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла перагаворы з профільнымі ведамствамі, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

«Візіт дэлегацыі на чале са старшынёй праўлення Нацбанка ў Тагалезскую Рэспубліку стаў яшчэ адным важным этапам у выкананні даручэння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па комплексным развіцці шматпрофільнага ўзаемавыгаднага партнёрства з краінамі Афрыканскага кантынента», — адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю