Top.Mail.Ru
70

Беларусь і Туркменістан узгаднілі квоту дазволаў на выкананне аўтаперавозак грузаў на 2027 год

Беларусь і Туркменістан узгаднілі квоту абмену бланкамі дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў на 2027 год, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінтранса.


Падпісанне дакументаў адбылося ў Мінску на пасяджэнні беларуска-туркменскага Сумеснага камітэта па міжнародных аўтамабільных зносінах.

«На прынцыпах узаемнасці ўзгодненая магчымасць выкарыстання на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў кіроўцамі транспартных сродкаў, дапушчаных у адпаведнасці з заканадаўствам да ажыццяўлення міжнародных аўтаперавозак і аснашчаных лічбавымі кантрольнымі прыладамі, якія адпавядаюць патрабаванням ЕСТР, раздруковак лічбавага тахографа», — расказалі ў прэс-службе.


Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама варыянты спрашчэння адміністрацыйных працэдур па выкананні беларускімі перавозчыкамі міжнародных аўтаперавозак па тэрыторыі Туркменістана, павелічэнні магчымых тэрмінаў знаходжання кіроўцаў на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю