Top.Mail.Ru

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі графік узаемных візітаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі графік узаемных візітаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 4 жніўня намесніка міністра замежных спраў Беларусі Паўла Уцюпіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана ў Беларусі Нурыдзінам Мамажонавым. Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.



Бакі разгледзелі актуальныя пытанні парадку дня беларуска-ўзбекскіх адносін, у тым ліку ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Яны ўдзялілі асаблівую ўвагу рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь 8-9 ліпеня 2026 года. Акрамя таго, абмеркаваны графік узаемных візітаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.

Суразмоўцы падкрэслілі традыцыйна адкрыты і даверны характар адносін Беларусі і Узбекістана, адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне на ўсіх узроўнях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю