Top.Mail.Ru

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавую дамову

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавую дамову. Пра гэта заявіў журналістам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае БелТА.



«Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць», — заявіў Джон Коўл.

Як паведамлялася, напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перамовах з дэлегацыяй ЗША на чале з Джонам Коўлам пацвердзіў адкрытасць беларускага боку да абмеркавання любых пытанняў. «Адзінае (гэта не патрабаванне, а мая просьба да вас) — каб мы няўхільна выконвалі нашы дамоўленасці. З нашага боку і з боку ЗША», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю