Top.Mail.Ru

Беларус Карнееў стаў трэцім у адзіночцы лёгкай вагі на этапе Кубка свету

Беларус Мікіта Карнееў заваяваў бронзу ў мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў іспанскай Севільі, паведамляе БелТА.

Кампанію беларусу ў фінале склалі весляры з ЗША, Аргенціны, Ганконга, Партугаліі і Венесуэлы. Дыстанцыю ў два кіламетры Карнееў пераадолеў за 7 мін 03,57 сек. і фінішаваў трэцім. У барацьбе за бронзу наш прызёр леташняга чэмпіянату Еўропы ўсяго на 8 сотых секунды апярэдзіў аргенцінца Санціна Меніна. Перамогу атрымаў партугалец Жуан Велазу.

У гэтай жа дысцыпліне ў дзяўчат беларуска Валерыя Шэндэль заняла шостае месца. Першы этап Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Севільі завершыцца заўтра. У фінале мужчынскай адзіночкі выступіць медаліст Алімпійскіх гульняў Яўген Залаты.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю