Top.Mail.Ru
665

Беларус Ходас узяў бронзу Кубка свету па парапаўэрліфтынгу ў Тбілісі

Спаборніцтвы ў сталіцы Грузіі завершацца 12 мая.


Беларускі атлет Дзмітрый Ходас стаў бронзавым прызёрам Кубка свету па паўэрліфтынгу сярод асоб з паразай апорна-рухальнага апарата. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Наш спартсмен падняўся на пастамент у катэгорыі да 65 кг. У суме трохбор’я Ходас набраў 405 кг (130+135+140) і заняў трэцяе месца сярод 12 удзельнікаў. Перамогу ў гэтай вазе атрымаў Эсен Каліеў з Кыргызстана (490 кг), серабро заваяваў Хасэ Каранада з Дамініканскай Рэспублікі (445 кг).

Спаборніцтвы ў сталіцы Грузіі завершацца 12 мая.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю