Беларус Антон Клімчык стаў прызёрам пятага этапа міжнароднай шматдзённай велагонкі «Тур Расіі», паведамляе БелТА.
Гоншчыкі 17 ліпеня пераадолелі 158 км са стартам і фінішам у вёсцы Кляшава Рэспублікі Башкартастан. Другім фінішную рысу перасёк наш Антон Клімчык, лепшы вынік паказаў Мансур Бейсембай з Казахстана. Раней пераможцам першага этапа шматдзёнкі станавіўся беларус Яўген Каралёк, таксама прызёрамі этапаў былі нашы Уладзімір Гарахавік і Дзяніс Марчук.
Беларусь прадстаўлена на міжнароднай велагонцы дзвюма камандамі — веласіпедным клубам «Мінск» і нацыянальнай зборнай. У кожны з беларускіх саставаў увайшлі па шэсць чалавек. Наступны этап «Тура Расіі» пройдзе 18 ліпеня, спартсменаў чакае маршрут даўжынёй 111 км таксама па дарогах Башкартастана. Спаборніцтвы завершацца 19 ліпеня ва Уфе.
Фота з адкрытых крыніц