Top.Mail.Ru

Беларус Краўцоў стаў чэмпіёнам свету сярод моладзі ў стральбе з пісталета

Беларусы заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце свету па кулявой стральбе сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год у нямецкім Зуле, паведаміла БелТА.


У заключны дзень спаборніцтваў перамогу ў стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м атрымаў наш Юрый Краўцоў. У кожнай з шасці серый беларус выбіваў 90 і больш ачкоў і ў выніку зарабіў 557 балаў з 600 магчымых. Тройку прызёраў дапоўнілі прадстаўнікі Турцыі і Індыі, якія адсталі ад Краўцова на 5 і 6 ачкоў адпаведна. У гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат наша Аляксандра Пятрова заняла дзявятае месца.

Такім чынам, з планетарнага форуму-U21 беларускія спартсмены вязуць тры залатыя і адну сярэбраную ўзнагароду. Раней Кацярына Іванова паказала лепшы рэзультат у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м, таксама Пятрова, Іванова і Аліна Несцяровіч выйгралі камандны турнір у стральбе на 25 м і былі другімі ў каманднай стральбе на 10 м.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю