Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду - начальнік упраўлення аналізу і нарматыўна-прававога забеспячэння страхавой дзейнасці Міністэрства фінансаў Наталля НОВІКАВА лічыць, што Беларусь — краіна фінансава граматных грамадзян.
Штогод у Рэспубліцы Беларусь заключаецца больш за 11 мільёнаў дагавораў страхавання, і гэтая лічба працягвае расці. Гэта сведчыць, што як арганізацыі, так і грамадзяне ўсведамляюць важнасць і неабходнасць страхавой абароны.
Сама з'ява як «эфект Долінай» у нас не магла прыжыцца першапачаткова. «Нашы арганізацыі прадастаўляюць дастаткова сур’ёзную страхавую абарону такіх здзелак», — упэўнена Наталля Новікава.
Генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Стравіта» Сяргей АНДРЫЕВІЧ лічыць, што ў нас сістэма праверкі чысціні здзелкі знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Акрамя таго, усе рыэлтары абавязаны мець дагавор страхавання сваёй адказнасці за тое, што яны не забяспечаць праверку дакладнасці здзелкі.
Акрамя таго, у Грамадзянскім кодэксе нашай краіны выразна прапісана: пры ўзнікненні такога роду сітуацыі кожны з бакоў абавязаны вярнуць іншай усё атрыманае па здзелцы.Гэта значыць прадавец атрымлівае назад права ўласнасці на нерухомасць, а пакупнік — выплачаныя па здзелцы грошы. Беларускае заканадаўства выразна падзяляе дзве зусім не звязаныя паміж сабой падзеі: здзелку куплі-продажу нерухомасці і крадзеж грошай, атрыманых прадаўцом ад пакупніка. Суд не можа змешваць гэтыя дзве падзеі і перакладаць страты прадаўца на плечы добрасумленнага набытчыка кватэры.
Наша прававая сістэма арыентавана на абарону правоў асобы, якая сумленна выканала ўсе ўмовы па здзелцы. Плюс, што немалаважна, у нас рыэлтарская дзейнасць ліцэнзуецца. Гэта значыць ажыццяўляецца выключна юрыдычнымі асобамі, якія атэставаны ў Міністэрстве юстыцыі.
І яшчэ. Ці страхуюць сёння нашы арганізацыі ад дзеянняў фінансавых махляроў? Наталля Новікава ўдакладніла, што ў страхаванні банкаўскіх картак існуе такі прадукт, які ўключае менавіта несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з карткі грамадзян, у тым ліку і за мяжой. Падобнае страхаванне вельмі актыўна развіваецца. Толькі летась было заключана 345 тысяч такіх дагавораў. І выплаты там часам адбываюцца значныя. Гэта досыць комплексныя страхавыя прадукты, якія пачынаюцца з пераходаў на фішынгавыя спасылкі і заканчваючы стратай і аднаўленнем карткі.
Сяргей КУРКАЧ