Top.Mail.Ru
231

Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва з краінамі Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Калумбіі Кацярына Смаль прыняла ўдзел у ХХХ пасяджэнні Савета міністраў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў АКД, якія адбыліся ў Картахене і Мантэрыі адпаведна. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


У Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў Беларусь удзельнічае ў якасці краіны-назіральніка.

На палях самітаў прайшлі сустрэчы дыпламата з кіраўнікамі дэлегацый шэрага дзяржаў-удзельніц і дзяржаў — наглядальнікаў асацыяцыі.

«Беларусь настроена на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі АКД», — падкрэслілі ў МЗС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю