Top.Mail.Ru
132

Беларусь на 28-й пазіцыі па гендарнай роўнасці ў свеце


Са 172 краін

Як расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія БЕРДНІКАВА, у нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага пытанням гендарнай роўнасці, а гэта роўнасць мужчын і жанчын абсалютна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.

— Вынік таму — тры значныя міжнародныя рэйтынгі, у якіх Беларусь сёння знаходзіцца на вельмі высокіх і бясспрэчна заслужаных пазіцыях, — падкрэсліла намеснік міністра. — Наша краіна ўваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця, і па гэтым індэксе мы займаем 65-е месца са 193 краін. Гэты рэйтынг ацэньвае краіну па трох ключавых аспектах: працягласць жыцця, даступнасць навучання, узровень даходу. Другі — індэкс гендарнай роўнасці, тут мы маем 28-ю пазіцыю са 172 краін, дзе нас ацэньвалі па крытэрыях аховы рэпрадуктыўнага здароўя, грамадзянскіх правах і магчымасцях, эканамічнай актыўнасці і магчымасцях на рынку працы. Трэці рэйтынг — 54-я пазіцыя са 148 краін у індэксе гендарнага разрыву. Такія дастаткова высокія пазіцыі ў абазначаных рэйтынгах абумоўлены высокім узроўнем адукацыі жанчын, іх удзелу ў прыняцці рашэнняў і становішчам на рынку працы.

У беларускай эканоміцы жанчыны складаюць больш за 50 % занятага насельніцтва, узровень жа занятасці жанчын у працаздольным узросце перавысіў 85,6 %, што вышэй, чым у мужчын.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю