Беларусь на міжнародным конкурсе «Інтэрбачанне» прадставіць Насця Краўчанка, паведамляе Sputnik.
Тэлеканал «Беларусь 1» пакажа фінал конкурсу ў жывым эфіры 20 верасня.
Як адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі, у адборы на конкурс маглі прымаць удзел музыканты, якім не менш за 16 гадоў. Другой важнай умовай быў пастаянны ўдзел у тэлеканцэртах, ратацыя на радыё, узнагароды нацыянальных музычных прэмій.
Фінал праслухоўвання адбыўся ў вочным фармаце 18 красавіка, на яго прайшлі 10 выканаўцаў. Вакальныя даныя артыстаў ацэньвалі прафесіяналы іх музычнай супольнасці, прадзюсарскіх цэнтраў.
«Фокус-група большасцю галасоў (8 з 13) выбрала Анастасію Краўчанку», — сказалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Краўчанка з’яўляецца лаўрэатам Міжнародных вакальных конкурсаў на Мальце, у Італіі, Літве, Латвіі, Балгарыі, Украіне і Расіі.