Top.Mail.Ru

Беларусь нацэлена нарошчваць супрацоўніцтва з арабскімі краінамі

Працягваецца афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам СЕРГЯЕНКАМ у Егіпет. У ходзе візіту прайшоў шэраг двухбаковых сустрэч.


Падчас сустрэчы са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі Алі аль-Гебалі Ігар Сергяенка звярнуў увагу на тое, што ў галіне эканамічных адносін Беларусь імкнецца не толькі да росту, але і да збалансаванасці гандлю за кошт павелічэння закупак з Егіпта тавараў крытычнага імпарту, падкрэсліўшы, што ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі Егіпта Беларусь гатова да стварэння ў гэтай краіне зборачнай вытворчасці. 

Адзначана зацікаўленасць у партнёрстве з Егіптам у арганізацыі сумесных вытворчасцяў у перспектыўных галінах, у тым ліку ў сферы водаачысткі. Таксама абмяркоўваліся пытанні стварэння сумесных прадпрыемстваў, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Рэзюмуючы, Ігар Сергяенка падкрэсліў, што беларуска-егіпецкае супрацоўніцтва мае сур’ёзныя перспектывы.

Падчас перагавораў з намеснікам старшыні Арабскага парламента Тарыкам Насырам гаворка ішла аб нарошчванні міжпарламенцкіх сувязяў з арабскімі краінамі, а таксама мірных ініцыятывах Беларусі. Ігар Сергяенка прапанаваў вызначыць шэраг перспектыўных, выгадных праектаў узаемадзеяння Беларусі з Арабскім парламентам, якія маглі б стаць своеасаблівым лакаматывам развіцця адносін.

У ходзе сустрэчы з міністрам інвестыцый і міжнароднага гандлю Арабскай Рэспублікі Егіпет Хасанам эль-Хацібам бакі падкрэслілі зацікаўленасць у нарошчванні аб’ёмаў і пашырэнні наменклатуры паставак беларускай прадукцыі ў Егіпет, у тым ліку для рэалізацыі на тэрыторыі афрыканскай краіны інфраструктурных праектаў.

Таксама ў рамках візіту ў Егіпет адбылася сустрэча спікера і прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі з намеснікам Прэм’ер-міністра, міністрам прамысловасці і транспарту Егіпта Камелем аль-Вазірам. Бакі дамовіліся паскорыць падпісанне Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці паміж краінамі.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю