Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» — пройдуць у школах краіны 26 лістапада. Тэмай заняткаў стане «Беларусь пачынаецца з мяне. Навыкі 2030». Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БелТА.
Педагогі раскажуць школьнікам, чаму лічбавая адукаванасць, крытычнае мысленне і эмацыянальны інтэлект важныя ў сучасным грамадстве, як не паддацца на правакацыі ў інтэрнэце і правільна ацаніць дакладнасць інфармацыі, як адрозніць канструктыўную крытыку ад дэструктыўных паводзін у сетцы, а таксама дзе заканчваецца права на крытыку і пачынаецца састаў правапарушэння. У якасці экспертаў выступяць прадстаўнікі праваахоўных органаў, журналісты, карэспандэнты мясцовых СМІ, псіхолагі, палітолагі, блогеры.
На занятках дзецям прапануюць вырашыць кейс-практыкум, які дапаможа адпрацаваць алгарытмы праверкі інфармацыі, развіць навыкі экалагічных зносін у сетцы і сфарміраваць план дзеянняў па павышэнні медыяадукаванасці.
Метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў па правядзенні заняткаў, а таксама інфармацыйныя матэрыялы і мультымедыйная прэзентацыя размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.