Зборная Беларусі пасля двух чэрвеньскіх матчаў паднялася на адну пазіцыю ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведаміла БелТА.
У першым дамашнім кантрольным паядынку 5 чэрвеня беларусы разграмілі сірыйцаў з лікам 4:1, а 9 чэрвеня згулялі ўнічыю з камандай Буркіна-Фасо — 2:2. Цяпер у зборнай Беларусі 1242,88 бала і 96-е месца ў сусветным рэйтынгу. Наступны матч падапечныя Віктара Ганчарэнкі правядуць 26 верасня ў Тыране з камандай Албаніі, якая знаходзіцца на 66-й пазіцыі. Астатнія сапернікі беларусаў па групе С1 Лігі нацый УЕФА займаюць такія месцы: Фінляндыя — 75-е, Сан-Марына — 211-е.
Перад стартам фінальнага турніру сусветнага планетарнага форуму рэйтынг ФІФА ўзначальвае чэмпіён свету зборная Аргенціны, на другой пазіцыі Іспанія, тройку лідараў замыкае Францыя.
Топ-10 чэрвеньскага рэйтынгу ФІФА:
1. Аргенціна — 1877,27 бала;
2. Іспанія — 1874,71;
3. Францыя — 1870,70;
4. Англія — 1828,02;
5. Партугалія — 1767,85;
6. Бразілія — 1765,86;
7. Марока — 1755,10;
8. Нідэрланды — 1753,57;
9. Бельгія — 1742,24;
10. Германія — 1737,77.
У жанчын лідзіруе зборная Іспаніі, другой ідзе каманда ЗША, на трэцім радку Германія. Зборная Беларусі пасля паспяховага выступлення ў першым раўндзе кваліфікацыі ЧС-2027 знаходзіцца на 52-й пазіцыі.