Top.Mail.Ru
145

Беларусь паднялася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу самых уплывовых пашпартоў свету

Беларусь займае 60-ы радок у рэйтынгу самых уплывовых пашпартоў свету 2026 года The Henley Passport Index — гэта вынікае з апублікаваных у студзені даных рэйтынгу.



Як вынікае з прыведзенай інфармацыі, за апошні год Беларусь паднялася ў рэйтынгу на дзве пазіцыі і цяпер дзеліць 60-е месца з Тайландам. Гэта самы высокі вынік з 2006 года. Па даных The Henley Passport Index, уладальнікі беларускіх пашпартоў маюць магчымасць бязвізавага доступу ў 79 дзяржаў.

Па стане на пачатак 2026-га першы радок рэйтынгу працягвае ўтрымліваць Сінгапур. Грамадзяне гэтай краіны могуць наведваць без візы 192 пункты прызначэння па ўсім свеце. Другое месца дзеляць Японія і Паўднёвая Карэя — у іх жыхароў бязвізавы доступ у 188 краін. За імі ідуць Данія, Люксембург, Іспанія, Швецыя і Швейцарыя з доступам у 186 краін. На чацвёртым радку рэйтынгу — 10 еўрапейскіх краін: Аўстрыя, Бельгія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды і Нарвегія (бязвізавы ўезд у 185 краін).

Усходняя суседка Беларусі, Расія, у 2026 годзе захавала 46-е месца, якое яна дзеліць з Турцыяй. У Казахстана 61-е месца, у Азербайджана — 67-е, У Арменіі — 71-е.

Індэкс пашпартоў Henley — рэйтынг усіх пашпартоў свету па колькасці напрамкаў, у якія іх уладальнікі могуць атрымаць бязвізавы доступ (або доступ з візай па прыбыцці). Індэкс грунтуецца на эксклюзіўных даных Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), якая падтрымлівае самую вялікую і дакладную ў свеце базу даных турыстычнай інфармацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю