Дакумент падпісаны ў адпаведнасці з паўнамоцтвамі, прадастаўленымі міністру ўнутраных спраў Указам кіраўніка дзяржавы ад 09.09.2025 № 326. Адбылося гэта падчас канферэнцыі высокага ўзроўню Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Ханоі. Прэзідэнт В'етнама Лыонг Кыонг і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прывіталі замежныя дэлегацыі і падзякавалі за сумесныя намаганні ў барацьбе са злачыннасцю.
Дакумент падпісалі больш за 100 краін. Ён закліканы ўмацаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. У прыватнасці, дае доступ да кругласутачнага абмену данымі, магчымасць запытваць узаемную дапамогу ў расследаваннях, судовых працэсах і г.д. Урады атрымліваюць больш магутныя інструменты для абароны дзяцей і аказання дапамогі ахвярам кіберзлачынстваў.
Таксама кіраўнік міліцэйскага ведамства правёў шэраг перагавораў з калегамі з іншых краін па пытаннях практычнага ўзаемадзеяння паміж праваахоўнымі ведамствамі.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС