Беларусь падтрымлівае ініцыятыву Кітая аб стварэнні сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 25 верасня на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе БелТА.
Падчас выступлення кіраўнік знешнепалітычнага ведамства закрануў пытанні этыкі штучнага інтэлекту. Максім Рыжанкоў перакананы, што распрацоўка ШІ павінна быць накіравана на паляпшэнне жыцця чалавека і захаванне яго годнасці. «Гэта азначае, што тэхналогіі штучнага інтэлекту павінны дапаўняць чалавечыя здольнасці, а не замяняць іх цалкам. Гэтая тэхналогія не павінна дыскрымінаваць чалавека», — падкрэсліў дыпламат.
«Неабдуманае прымяненне штучнага інтэлекту можа мець сур’ёзныя сацыяльныя наступствы. У сувязі з гэтым павінны быць дакладна вызначаны механізмы адказнасці за рашэнні, якія прымаюцца штучным інтэлектам. Правільным крокам у гэтым кірунку разглядаем нядаўнюю ініцыятыву Кітая аб стварэнні сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту, якую Беларусь цалкам падтрымлівае», — заявіў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, усім краінам надзвычай неабходная такая пляцоўка для выпрацоўкі і ўзгаднення механізмаў агульнага кантролю за працэсамі развіцця ШІ.