Top.Mail.Ru

Беларусь паступова нарошчвае экспарт у краіны далёкай дугі

Беларусь паступова нарошчвае экспарт у краіны далёкай дугі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар, паведаміла БелТА.


У Мінску і Мінскай вобласці на мінулым тыдні прайшоў XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Юрый Чабатар адзначыў яго рэзультатыўнасць. Ён растлумачыў, што ўстойлівасць гандлёва-эканамічных адносін з любой краінай складаецца толькі з фарміраваннем інвестыцыйнага супрацоўніцтва. «Як толькі ёсць сумеснае прадпрыемства, пранікненне капіталу адзін аднаго — такія сувязі напэўна не разаб’еш ніякімі санкцыйнымі рэжымамі, ніякімі іншымі метадамі», — сказаў міністр эканомікі.

Узаемныя інвестыцыі Беларусі і Расіі, паводле яго слоў, перасягаюць $10 млрд. «Нават супастаўляючы па велічыні расійскую і нашу эканомікі, у прынцыпе, мы ўкладваем (што Беларусь у Расію, што Расія ў Беларусь) недзе на парытэтных асновах: па $5 млрд штогод. І гэта сапраўды добра. У нашай краіне больш як 2 тыс. арганізацый з расійскім капіталам. А гэта і ёсць устойлівасць. Таму што не проста гандлююць. Гэта ўсё вытворчыя, тэхналагічныя ланцужкі», — растлумачыў Юрый Чабатар. У тым ліку з прыцягненнем расійскага капіталу рэалізаваны некаторыя праекты ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект».

Беларусь таксама нацэлена на цеснае супрацоўніцтва з краінамі СНД, на асваенне і замацаванне на рынках далёкай дугі. «Мы бачым паступальныя рэзультаты. У тым ліку ў бягучым годзе ключавое — Азіяцкі рэгіён: рост экспарту на больш як 30 працэнтаў. У прынцыпе, на ўсю далёкую дугу, уключаючы Лацінаамерыканскі рэгіён і Афрыканскі, вынікі ёсць. Але гэта дзякуючы таму, што мы паступальна фарміруем экспартную праграму для ўсіх нашых галіновых ведамстваў», — адзначыў міністр.

Ён акцэнтаваў увагу, што працаваць на рынках далёкай дугі няпроста, усе яны розныя. Напрыклад, супрацоўнічаючы з партнёрамі на Блізкім Усходзе, трэба ўлічваць, што ў прадуктах заўсёды павінен быць халяль. Пад гэту асаблівасць трэба падстройваць рэжымы работы прадпрыемстваў, патрабаванні, сертыфікацыю і іншыя аспекты. Зусім інакш выглядае работа на Афрыканскім кантыненце.

«Таму ключавое для ўрада, для эканамічнага блока — стварыць інстытуцыянальныя ўмовы для падтрымкі гэтага экспарту. Сёння працуем па шэрагу такіх напрамкаў. Першы — падтрымка лагістычнай дзейнасці, каб тавар туды давезці. Другі — мы ўсё ж змянілі прынцып: чым далей прадаеш, тым большая падтрымка. Нашы калегі працуюць над тым, каб давозіць грузы зборнымі партыямі, сэканоміўшы ў гэтым на лагістыцы», — рэзюмаваў Юрый Чабатар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю