Top.Mail.Ru

Беларусь плануе ўмацоўваць супрацоўніцтва з Расіяй у галіне кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі

Беларусь плануе ўмацоўваць супрацоўніцтва з Расіяй у галіне кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


У Душанбэ намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў і дырэктар РУП «ЦНДІКВВР» Вольга Каўзунова прымаюць удзел у чацвёртай міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, прымеркаванай да Міжнароднага дзесяцігоддзя дзеянняў «Вада для ўстойлівага развіцця, 2018–2028 гады». 

Праведзены перамовы з членамі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, накіраваныя на ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі.

Таксама абмеркаваны далейшыя крокі па ўзмацненні партнёрства з прадстаўнікамі Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Віктар Галанаў правёў перамовы са старшынёй Камітэта па ахове навакольнага асяроддзя пры ўрадзе Рэспублікі Таджыкістан. Галоўная тэма — распрацоўка і падпісанне «дарожнай карты» (Плана мерапрыемстваў) па рэалізацыі мемарандума.

«Працягваем сістэмную працу па развіцці міжнароднага прыродаахоўнага дыялогу», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю