Top.Mail.Ru
586

Беларусь плануе знізіць да 2035 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 42 % ад узроўню 1990-га

Урад устанавіў чарговы вызначальны на нацыянальным узроўні ўклад Беларусі ў скарачэнне выкідаў парніковых газаў на 2026–2035 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Пастанова прынята ў мэтах выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі па Парыжскім пагадненні да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ад 12 снежня 2015 года.

Дакументам устанаўліваецца чарговы вызначальны на нацыянальным узроўні ўклад Беларусі ў скарачэнне выкідаў парніковых газаў на 2026–2035 гады. Прадугледжваецца зніжэнне выкідаў парніковых газаў да 2035 года не менш чым на 42 % у параўнанні з узроўнем выкідаў 1990-га.

Раней устаноўлены ўклад у скарачэнне выкідаў парніковых газаў да 2030 года на 35 % у параўнанні з узроўнем выкідаў 1990-га выкананы ў 2025 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю