Top.Mail.Ru

Беларус Плоніс заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па тхэквандо

Беларускі спартсмен Арцём Плоніс стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы па тхэквандо 2026 года, які праходзіць у Мюнхене, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Наш спартсмен падняўся на подыум у вазе звыш 87 кг. На старце турніру Плоніс перамог партугальца Ціягу Рыбейра, у чвэрцьфінале адолеў ізраільцяніна Ілью Рудэрмана, але ў паўфінале ўступіў першаму сеянаму Кейдэну Канінгему з Вялікабрытаніі. Паядынкі за трэцяе месца на турніры не праводзяцца, такім чынам Арцём стаў уладальнікам бронзы.

Тры гады таму Плоніс заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету. Усяго на кантынентальным форуме ў Мюнхене беларускую каманду прадстаўляюць 12 спартсменаў, спаборніцтвы завершацца 14 мая. На мінулагоднім першынстве Еўропы нашы тхэквандысты заваявалі чатыры медалі (1-1-2).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю