Top.Mail.Ru
282

Беларусь прадстаўлена на кніжным кірмашы ў Маскве

З 3 па 7 верасня 2025 года ў Маскве ў 57-м павільёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі пройдзе чарговы Маскоўскі Міжнародны Кніжны Кірмаш. Удзел у ім прыме і арганізаваная Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь экспазіцыя «Кнігі Беларусі» . 



Сярод экспанентаў беларускага стэнда — кніжныя навінкі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», «Адукацыя і выхаванне», «Беларусь». Масквічы, госці сталіцы Расійскай Федэрацыі, выдаўцы, кнігагандляры, арганізатары кніжнай справы з іншых краін свету змогуць пазнаёміцца з кнігамі беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, палітолагаў, даследчыкаў беларускай гісторыі і культуры. Многія навінкі — на тэму Вялікай Айчыннай вайны, іх выданне прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. 

Расказвае кіраўнік беларускай дэлегацыі генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч: 

Мы ўважліва паглядзелі анонсы Маскоўскага Міжнароднага Кніжнага Кірмашу — і прыемна, што нашы кнігі і з паліграфічнага характару, і па зместу, тэматыцы супадаюць з агульнымі падыходамі ў арганізацыі кніжнай справы ў Расіі, іншых краінах свету. На стэндзе «Кнігі Беларусі» будзе прадстаўлена шмат пазнавальнай, краіназнаўчай літаратуры. Не забыліся мы і на мастацкую літаратуру, найперш — на творы нашых класікаў. Чакаем, што для знаёмства з беларускімі кніжнымі навінкамі прыйдуць і ўраджэнцы Беларусі, якія жывуць і працуюць у Маскве, у Расіі.

Мікола БЕРЛЕЖ 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю