Беларусь упершыню прыме ўдзел у выстаўцы міжнароднага турыстычнага форуму «Падарожнічай!» у Маскве, які пройдзе на ВДНГ з 10 па 14 чэрвеня. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Форум — ключавая падзея расійскай туріндустрыі сусветнага маштабу, пляцоўка, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў галіновай супольнасці і шырокую аўдыторыю падарожнікаў.
Нацыянальны стэнд прадставіць турыстычны патэнцыял Беларусі. Акрамя таго, прадугледжаны нетворкінг для тураператараў Масквы і Расійскай Федэрацыі. Адбудуцца прэзентацыя «Скрытыя жамчужыны Беларусі», кулінарны майстар-клас «Веткаўскі пернік», дзе пакажуць выпечку па старадаўнім рэцэпце з разнымі формамі, майстар-клас «Васілёк у тэхніцы беларускай выцінанкі», лекцыя-дэфіле «Традыцыйны касцюм жыхароў вёскі Неглюбка: тэхналогія як магія».
Форум аб’яднае прадстаўнікоў 74 рэгіёнаў РФ і 12 краін, больш як 180 аб’ектаў з ідэямі для падарожжаў. У праграму ўключаны актыўнасці для дарослых і дзяцей, розыгрышы прызоў, выступленні выканаўцаў.