Top.Mail.Ru

Беларусь прапанавала Самарскай вобласці супрацоўніцтва ў пастаўцы і мадэрнізацыі трамвайных вагонаў

Беларусь прапанавала Самарскай вобласці супрацоўніцтва ў пастаўцы і мадэрнізацыі трамвайных вагонаў. Такая прапанова прагучала на сустрэчы намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Віктара Каранкевіча з губернатарам Самарскай вобласці Вячаславам Федарышчавым, перадае БелТА.


Віктар Каранкевіч адзначыў, што Самарская вобласць — важны і надзейны партнёр Беларусі. «У 2024 годзе двухбаковы тавараабарот дасягнуў амаль $2,8 млрд., а за пяць месяцаў 2025 года наблізіўся да $1 млрд. Мы зацікаўлены максімальна нарошчваць аб’ёмы ўзаемнага гандлю», — падкрэсліў ён.

Рэспубліка Беларусь пастаўляе ў Самарскую вобласць прадукцыю флагманскіх заводаў. «У 2024 годзе вы набылі ў нас больш як 90 аўтобусаў і ў гэтым годзе пастаўкі прадаўжаюцца — заключаны кантракт на пастаўку 20 аўтобусаў для Тальяці. Пастаўка пасажырскай тэхнікі плануецца з выкарыстаннем ільготнай беларускай праграмы падтрымкі экспарту», — расказаў ён.

Віктар Каранкевіч прапанаваў разгледзець пытанне супрацоўніцтва з Самарскай вобласцю ў частцы пастаўкі і мадэрнізацыі трамвайных вагонаў. «У выпадку пацвярджэння аб’ёмаў па закупках трамваяў перспектыўным магло б стаць стварэнне ў Самарскай вобласці сумеснага прадпрыемства па аднаўленні трамвайных калясак і надбудове беларускімі трамвайнымі вагонамі — у нас ёсць добрая практыка, мы ўзаемадзейнічаем з іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі», — прапанаваў віцэ-прэм’ер.

Акрамя гэтага, Беларусь гатова прапрацаваць магчымасць доследнай эксплуатацыі электробуса ў Самарскай вобласці, а таксама паставіць тралейбусы з павялічаным аўтаномным ходам для Самары, Тальяці, Навакуйбышэўска і іншых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю