У Беларусі і Казахстана ёсць значны патэнцыял для нарошчвання ўзаемных паставак прадукцыі. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на перагаворах у Доме ўрада з Прэм’ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым, які ў гэтыя дні з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Мінску, перадае БелТА.
«З задавальненнем адзначаем высокую інтэнсіўнасць кантактаў на ўзроўні ўрадаў, у тым ліку на пляцоўках інтэграцыйных аб’яднанняў, па лініі дзелавых колаў, сумесных культурных, адукацыйных, турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот павялічыўся на 23,9%, за сем месяцаў бягучага года — на 16%.
«Беларусь зацікаўлена ў закупках у Казахстане агародніннабахчавай прадукцыі, металапракату, тэхнічнай серы, чыгуначнага абсталявання, — адзначыў Аляксандр Турчын. — Са свайго боку гатовыя прапанаваць цэлы спектр як прамысловай, так і сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. Упэўнены, што казахстанскія вытворцы, якія ў гэтыя дні ўдзельнічаюць у выставе „ІНАПРАМ. Беларусь“, у Беларуска-казахстанскім дзелавым савеце, знойдуць у нашай краіне сур’ёзных партнёраў для рэалізацыі сваіх бізнес-праектаў і прыўнясуць новыя ідэі для развіцця дзелавых сувязяў».
Беларусь прапануе Казахстану інтэнсіфікаваць традыцыйныя формы гандлю таварамі прамысловай групы, больш актыўна шукаць і развіваць магчымасці вытворчай кааперацыі.