Top.Mail.Ru

Беларусь, Расія, Казахстан. Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па хакеі стартуе ў Мінску

На лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны» стартуе традыцыйны міжнародны турнір па хакеі Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.



На турніры выступяць юніёрскія (U17 і U18) зборныя Беларусі, каманда Казахстана-U18, а таксама юнацкая (U16) зборная Расіі. Удзельнікі вызначаць пераможцу па кругавой сістэме, кожная каманда згуляе па разе з усімі сапернікамі. У матчы адкрыцця Кубка ПСК наш малодшы склад сустрэнецца з расіянамі (пачатак у 14.00), у 18.00 стартуе паядынак Беларусі-U18 і Казахстана-U18.

У пятніцу паміж сабой згуляюць абедзве гасцявыя зборныя, а таксама каманды-гаспадыні лёду. У заключны дзень спаборніцтваў, 7 лістапада, адбудуцца матчы Беларусь-U17 — Казахстан-U18 і Беларусь-U18 — Расія-U16. 5 лістапада ў рамках Кубка ПСК адбудзецца турнір у фармаце 3×3, дзе барацьбу за галоўны прыз правядзе ў тым ліку жаночая зборная Расіі.

Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба быў упершыню праведзены ў 2007 годзе, беларускія хакеісты выйгравалі трафей сем разоў (2008, 2009, 2014, 2021, 2022, 2023, 2025). Для юніёрскай зборнай нашай краіны турнір у Мінску з’яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да чэмпіянату свету-U18, які пройдзе ў ЗША вясной 2027 года. Уваход на трыбуны «Чыжоўка-Арэны» вольны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю