Top.Mail.Ru
902

Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб фарміраванні аб'яднанага рынку электраэнергіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Міжнародным дагаворам замацоўваюцца прававыя асновы фарміравання, функцыянавання і развіцця аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, склад суб’ектаў, іх правы і абавязкі, а таксама парадак узаемадзеяння ўдзельнікаў пры куплі-продажы электрычнай энергіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю