Top.Mail.Ru

Беларусь ратыфікавала пагадненне з Ганай аб бязвізе для ўладальнікаў службовых і дыппашпартоў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Ганай аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Грамадзяне Беларусі і Ганы — уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць знаходжання гэтых асоб на тэрыторыі прымаючага боку не перавышае 30 дзён з даты ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года — 90 дзён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю