Top.Mail.Ru
310

Беларус Слесарэнка заваяваў бронзу на юніёрскім ЧЕ па веласпорце

Беларус Ілья Слесарэнка стаў прызёрам чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку 2025 года, які прымае партугальская Анадыя, паведамляе БелТА.

Удзельнікі турніру спаборнічаюць у юніёрскай (U18) і маладзёжнай (U23) узроставых катэгорыях. Першы медаль кантынентальнага форуму нашай камандзе прынёс Ілья Слесарэнка, які заняў трэцяе месца ў гонцы з выбываннем сярод атлетаў не старэйшых за 18 гадоў. Апярэдзіць беларуса здолелі аўстрыец Хейма Фугер і расіянін Мацвей Якаўлеў. Усяго за прызы ў гэтым відзе праграмы змагаліся гоншчыкі з 19 краін.

У гэтай жа ўзроставай групе ў дзяўчат наша Яна Данілюк паказала 5-ы вынік у скрэтчы і стала 11-й у гонцы з выбываннем. У заліку сярод моладзі Ірына Чуянкова размясцілася на 9-м радку ў гонцы праследаванняі на 12-й пазіцыі ў скрэтчы, а Паліна Конрад была 13-й у гонцы на вылет. Таксама нашу каманду ў Партугаліі прадставіць Варвара Басякова. Спаборніцтвы на трэку ў Анадыі працягнуцца да 20 ліпеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю