Беларускі лыжнік Раман Свірыдзенка стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў — 2026!
Беларускі лыжнік Раман Свірыдзенка стаў чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў — 2026!
У фінальным забегу спрынта класічным стылем на 900 м ён не пакінуў шанцаў сапернікам, пераадолеўшы дыстанцыю за 2:35.4.
Сярэбраны прызёр, прадстаўнік Германіі Себасцьян Марбургер саступіў пераможцу амаль 3 секунды (+2,7).
Для беларускай каманды залаты медаль стаў першым на сёлетніх Гульнях у Італіі.
Варта дадаць, што гэты трыумф зусім не выпадковы. Яшчэ ў студзені Свірыдзенка пацвярджаў свой высокі клас, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў Германіі.
XIV зімовыя Паралімпійскія гульні сабралі сёлета больш за 600 удзельнікаў з 55 дзяржаў. Беларускія спартсмены выступаюць на турніры пад флагам сваёй краіны.