Top.Mail.Ru
323

Беларус Цішкоў выйграў шматдзённую велагонку ў Кітаі

Беларус Раман Цішкоў стаў пераможцам шматдзённай велагонкі першай катэгорыі UCI Trans-Himalaya Cycling Race, якая прайшла ў Кітаі, паведамляе БЕЛТА.



Удзел у шматдзёнцы, якая праходзіла з 7 па 10 жніўня, прынялі 100 веласіпедыстаў. Прадстаўнік кітайскай каманды Li Ning Star Цішкоў стаў лепшым на стартавым этапе, заняў пятае месца на трэцім этапе, а таксама фінішаваў у агульнай групе на другім і чацвёртым этапах. Раман першынстваваў у генеральнай класіфікацыі, апярэдзіўшы Амера Гольдштэйна з Ізраіля на чатыры секунды.

Для беларускіх гоншчыкаў гэта перамога стала першай на такім узроўні з 2018 года. Таксама на Trans-Himalaya Cycling Race 2025 выступілі нашы Дзяніс Марчук і Яўген Собаль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю