Top.Mail.Ru

Беларусь у канцы мая атрымае першыя знішчальнікі Су-30СМ2

Беларусь у канцы мая атрымае першыя знішчальнікі Су-30СМ2, паведаміў камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Лук’яновіч, паведамляе БелТА.


«Мы літаральна ў бліжэйшы час, нават у канцы мая, атрымаем ужо першую пару Су-30СМ2. Самалёты больш удасканаленыя, маюць сучасную авіёніку. Магчымасці зусім іншыя, у тым ліку прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння», — сказаў Андрэй Лук’яновіч.

Гаворачы аб удзеле беларускіх лётчыкаў у парадзе, камандуючы ВПС і войскамі СПА адзначыў, што тым самым яны не толькі паказваюць свой прафесіяналізм, авіяцыйную тэхніку, але і гатоўнасць устаць на абарону Радзімы ў любы момант.

Працягваючы тэму парада з нагоды Дня Перамогі, намеснік міністра абароны Беларусі Аляксандр Навуменка ў эфіры тэлеканала АНТ адзначыў, што яго правядзенне дэманструе народу баяздольнасць, сучаснасць і падрыхтаванасць арміі да абароны рубяжоў. «Дэманструе сваю здольнасць усім ворагам або нядобразычліўцам, якія могуць дазволіць сабе проста падумаць аб тым, каб паквапіцца на рубяжы нашай Радзімы», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю