Спартсмен у катэгорыі баёў без правілаў Уладзіслаў Кавалёў (мянушка Белаз) 12 верасня выйграў пояс чэмпіёна ў расійскім турніры RCC 23. Рэйтынг беларуса падняўся на 20 пазіцый у агульным заліку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Дзякуючы перамозе ў расійскім турніры Белаз увайшоў у топ — 50 наймацнейшых ММА-байцоў свету ў сярэдняй вазе — У. Кавалёў заняў 42-ю пазіцыю ў агульным заліку і 16-е месца сярод расійскіх спартсменаў.
В. Кавалёў родам з вёскі Чорны Бор Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Рос у шматдзетнай няпоўнай сям’і. Займацца спортам пачаў у школе — спачатку валейболам, потым вольнай барацьбой, якая ў 2019 годзе і прывяла яго да байцоўскіх спаборніцтваў у ММА.
Уладзіслаў прыкладны сем’янін, выхоўвае дзвюх дачок.