Top.Mail.Ru

Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне на шкло, макулатуру і драўніну

Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне на шкло, макулатуру і драўніну. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне ў аднабаковым парадку тэрмінам на 6 месяцаў ліцэнзавання вывазу з Беларусі адходаў шкла і макулатуры.

Ліцэнзаванне ўводзіцца з мэтай падтрымкі беларускіх вытворцаў, стварэння спрыяльных умоў для развіцця новых вытворчасцяў, павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, змяншэння вывазу сыравіннага рэсурсу з краіны і ліквідацыі сыравіннага дэфіцыту.

Таксама ўводзіцца ліцэнзаванне ўвозу ў Беларусь асобных відаў тавараў з драўніны, аналагічных тым, што вырабляюцца ў краіне. Ліцэнзаванне будзе садзейнічаць павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці, пашырэнню асартыменту айчыннай імпартазамяшчальнай прадукцыі і яе рэалізацыі на ўнутраным рынку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю