Top.Mail.Ru

Беларус Валеўскі стаў бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы па барацьбе

Беларус Кірыл Валеўскі стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў, які праходзіць у італьяскім Каарле, паведамляе БелТА



Наш барэц грэка-рымскага стылю падняўся на подыум у вагавой катэгорыі да 77 кг. Ужо на стадыі кваліфікацыі Валеўскі прайграў грузіну Анры Путкарадзэ, але дзякуючы выхаду крыўдзіцеля ў фінал атрымаў шанец пазмагацца ў суцяшальнай сетцы. Там беларус перамог аўстрыйца Ларса Матэа (8:0) і венгра Дамініка Боташа (8:1), а ў сутычцы за трэцяе месца справіўся з фінам Віке Таркіа — 11: 3. Кірыл Валеўскі таксама з’яўляецца чэмпіёнам свету і Еўропы U17.

Астатнія камплекты ўзнагарод у грэка-рымскай барацьбе на кантынентальным форуме-U20 будуць разыграны ў сераду. 3-4 ліпеня прызёраў юніёрскага чэмпіянату Еўропы вызначаць дзяўчаты, 5-6 ліпеня на дыван выйдуць прадстаўнікі вольнага стылю. Нашу каманду на турніры ў Італіі прадстаўляюць 29 барцоў, усяго ўдзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 500 атлетаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю