Top.Mail.Ru

Беларусь выконвае высокія міжнародныя стандарты: дырэктар Дэпартамента па авіяцыі пра правядзенне аўдыту ІКАО

Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Ігар Голуб расказаў пра правядзенне ў Беларусі аўдыту Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) па бяспецы палётаў. Такую інфармацыю ён агучыў на канферэнцыі, арганізаванай Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам (МАК) у Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе міністэрства.


«У Беларусі створана і дзейнічае паўнавартасная сістэма дзяржаўнага кантролю бяспекі палётаў, якасна перапрацаваны шэраг нарматыўных прававых актаў на аснове стандартаў і рэкамендаванай практыкі ІКАО. Правядзенне аўдытаў з’яўляецца важным этапам у далейшым развіцці грамадзянскай авіяцыі Беларусі і пацвярджае імкненне краіны да захавання высокіх міжнародных стандартаў», — сказаў ён.

Абмяркоўвалася таксама дзейнасць МАК у галіне бяспекі палётаў і расследавання авіяздарэнняў, роля і задачы лабараторыі камітэта, прыярытэты Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (ІАТА) у галіне бяспекі палётаў і эвалюцыя дырэктыў лётнай прыдатнасці.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц пагаднення аб грамадзянскай авіяцыі 1991 года, Выканкама СНД, ЕЭК, кіраўнікі авіякампаній і аэрапортаў, распрацоўшчыкі авіяцыйнай тэхнікі. Удзельнікі адзначылі значнасць падобных мерапрыемстваў і выказалі гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва ў сферы павышэння ўзроўню бяспекі палётаў.

Канферэнцыя праводзіцца ў рамках 49-й сесіі Савета па авіяцыі і выкарыстанні паветранай прасторы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю