Беларусь з 1 чэрвеня абнуліць экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 мая 2025 года № 299 афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У мае стаўкі экспартных пошлін на звадкаваныя вуглевадародныя газы складалі $0,9, на этан, бутан і ізабутан — $0,8. Згодна з пастановай, яны абнуляюцца.
Стаўкі экспартных пошлін застаюцца нулявымі на сырую нафту, прамагонны бензін, трымеры і тэтрамеры прапілену, лёгкія і сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, таварныя бензіны, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя алею, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс і нафтавы бітум.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2025 года.