Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Рэспублікай Алтай у сферах турызму, АПК і па іншых напрамках. Пра гэта заявіў намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Алтай Расіі Андрэем Турчаком, паведамляе БелТА.
Юрый Шулейка адзначыў значны патэнцыял сумеснай работы. Сустрэча ва ўрадзе — магчымасць падвесці вынікі, акрэсліць мэты і задачы на перспектыву.
«Алтай — дзіўны край з прыгожай прыродай. Бачым магчымасці для пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы турызму. Рэгіён цікавы беларусам», — сказаў Юрый Шулейка.
Таксама ў Рэспубліцы Алтай прадстаўлены сельскагаспадарчая, камунальная і іншая тэхніка беларускай вытворчасці. «Павінны абмеркаваць тыя пазіцыі, па якіх нашы інтарэсы супадаюць», — дадаў ён.