Top.Mail.Ru
72

Беларусь заваявала дзевяць медалёў на Першых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц ШАС

Беларусь заваявала дзевяць медалёў на Першых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц ШАС. Аб гэтым БелТА паведаміла кансультант аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Наталля Сляпцова.


Па выніках гульняў беларускія ўдзельнікі атрымалі тры залатыя, тры сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды.

Залатыя медалі — у навучэнкі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Сафіі Рустамавай у намінацыі «Эстрадныя спевы» (узроставая катэгорыя 14-17 гадоў), у студэнткі БДАМ Ксеніі Трот у намінацыі «Мастацкія рамёствы» (узроставая катэгорыя 19-24 гады), у выкладчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ Любові Глазавай у намінацыі «Фартэпіяна» (узроставая катэгорыя 18-25 гадоў).

Сярэбраныя медалі заваявалі студэнтка БДУКМ Вікторыя Зайчанка ў намінацыі «Народныя спевы» (узроставая катэгорыя 18-25 гадоў), ансамбль народнага танца «Крокi» пад кіраўніцтвам Таццяны Шчучко ў намінацыі «Народны танец» (узроставая катэгорыя 14-22 гады), навучэнка Рэспубліканскай гімназіі-каледжа БДАМ Валерыя Дарошка ў намінацыі «Фартэпіяна» (узроставая катэгорыя 14-17 гадоў).

Бронзавымі медалямі ўзнагародзілі студэнтку БДУКМ Ангеліну Самалетаву ў намінацыі «Эстрадныя спевы» (узроставая катэгорыя 18-25 гадоў), навучэнку Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.Глебава Еўдакію Швайбу ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва», студэнтку БДАМ Ірыну Чубукову ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» (узроставая катэгорыя 18-21 год).

Першыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзяць з 23 па 28 сакавіка ў Бішкеку. У Дэльфійскіх гульнях ШАС прымае ўдзел дзевяць краін: Беларусь, Расія, Таджыкістан, Узбекістан, Індыя, Пакістан, Казахстан, Кітай, Кыргызстан. Беларусь будзе прадстаўлена ў шасці намінацыях: фартэпіяна, народныя спевы, эстрадныя спевы, народны танец, выяўленчае мастацтва, мастацкія рамёствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю