Лясы складаюць 40,5% тэрыторыі Беларусі, краіна займае другое месца па лясістасці сярод дзяржаў СНД. Такія звесткі прадстаўлены ў аглядзе да Дня аховы навакольнага асяроддзя, які падрыхтаваў Белстат, паведамляе «Минск-Новости».
Агульная плошча Беларусі складае 20762,9 тыс. га. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 38,2% тэрыторыі, яшчэ 5,7% прыпадае на балоты і водныя аб’екты. Лясны фонд на 1 студзеня 2026 года склаў 9801,4 тыс. га.
- Асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі — 1903 тыс. га, або 9,2% плошчы краіны. У Беларусі дзейнічаюць адзін запаведнік, чатыры нацыянальныя паркі, 375 заказнікаў і 976 помнікаў прыроды.
У Чырвоную кнігу ў 2025 годзе ўключаны 310 відаў дзікарослых раслін і 213 відаў дзікіх жывёл. Сярод рэдкіх чырвонакніжных відаў больш за ўсё рэптылій — 28,6%. На другім месцы знаходзяцца сысуны (26,5%), на трэцім — птушкі (20,6%).
Выкіды парніковых газаў у 2024 годзе склалі 86,7 млн т СО2-эквівалента — гэта на 40,6% менш, чым у 1990 годзе. Асноўная крыніца выкідаў — энергетыка (60,7%), далей ідуць сельская гаспадарка (24,4%) і адходы (8,3%).
Здабыча вады з прыродных крыніц у 2025 годзе склала 566 млн. куб. м з паверхневых вод і 856 млн куб. м з падземных.
Больш за ўсё вады выкарыстоўваюць у Мінскай вобласці (244,3 млн куб. м), менш за ўсё — у Магілёўскай (113 млн куб. м). У Менску гэты паказчык роўны 177,8 млн куб. м.
Выкарыстанне вады ў разліку на душу насельніцтва склала 141 куб. м. Больш за 99% гаспадарча-бытавых і прамысловых сцёкавых вод у Беларусі ачышчаецца бяспечна.
У 2025 годзе ўтварылася 4706,2 тыс. т цвёрдых камунальных адходаў, доля іх выкарыстання склала 48,9%. Сярод другасных рэсурсаў больш за ўсё збіраюць адходаў паперы і кардону (447 тыс. т), шкла (222 тыс. т) і палімераў (158 тыс. т).
Выдаткі на ахову навакольнага асяроддзя ў 2025 годзе склалі 1328,9 млн рублёў, што на 13,4% больш, чым у 2024 годзе. Асноўная частка сродкаў накіравана на абыходжанне са сцёкавымі водамі (46,2%) і адходамі (29,3%).