З 20 жніўня ў Беларусі пачынаецца трафейнае паляванне на лася, высакароднага аленя і лань у перыяд гону. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, сезон працягнецца да 30 верасня.
З 20 жніўня ў Беларусі пачынаецца трафейнае паляванне на лася, высакароднага аленя і лань у перыяд гону. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, сезон працягнецца да 30 верасня.
У гэты перыяд дазволена здабываць дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Паляванне праводзіцца па дазволе і пуцёўцы.
Часцей за ўсё трафейнае паляванне ў гэты сезон вядзецца з падвабліваннем самцоў («на вабу»). Дазволеныя спосабы - ружэйны з засады або з падыходу на працягу сутак. Выкарыстоўваць можна наразную і гладкаствольную зброю (з кулявымі патронамі), паляўнічыя лукі і арбалеты.
Для пошуку здабытых або параненых жывёл дапускаецца прымяненне паляўнічых сабак - лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, тэр’ераў, такс і іншых парод з палявым дыпломам па крывяным следзе.
Паляванне на мядзведзя
У Беларусі за адзін ўікэнд паляўнічыя здабылі адразу чатырох бурых мядзведзяў. Як паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР), трафеі былі атрыманы 9-10 жніўня ў Докшыцкім, Глыбоцкім, Віцебскім і Гарадоцкім раёнах.
У аб’яднанні нагадалі аб запланаваным на 12 жніўня шостым розыгрышы права палявання на мядзведзя ва ўгоддзях БТПР.
Нагадаем, паляванне на бурага мядзведзя ў Беларусі было афіцыйна дазволена з 1 ліпеня 2025 года — упершыню з 1930-х гадоў. Сезон працягнецца да 31 снежня. Здабываць мядзведзяў любога полу і ўзросту можна ў любы час сутак — з падыходу або з засады, але толькі ў прысутнасці кіраўніка палявання.