Top.Mail.Ru

Беларусам расказваюць пра турыстычны патэнцыял Кітая

Доктара філалагічных навук Чжан Хуэйцінь добра ведаюць у Беларусі.

Яна доўгі час узначальвала факультэт рускай мовы ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў, прыклала шмат намаганняў для стварэння і развіцця ў гэтай аўтарытэтнай ВНУ Цэнтра даследванняў Беларусі. Дзякуючы намаганням Чжан Хуэйцінь у КНР пабачылі свет кнігі пра Беларусь, пра знакавых асоб нашай Айчыны, а таксама кнігі з творамі шэрагу сучасных пісьменнікаў Беларусі. 

Нядаўна кітайская даследчыца падрыхтавала да друку і перадала ў Беларусь рукапіс сваёй новай працы — «Культурныя аб’екты Цэнтральнай восі Пекіна». Кніга носіць асветніцка-пазнавальны характар. Аўтар расказвае пра стары Пекін з яго варотамі і сценамі, пра храм Сяньнунтань, пра калыску творчасці народных мас — квартал Цяньцяа, пра галоўную плошчу Цяньаньмэнь, музей Гугун, палац доўгажыхарства Шаўхуандзянь, возера Шычахай і вуліцу Наньлагусян і іншыя адметнасці сталіцы Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мяркуецца, што кніга выйдзе ў свет у межах беларуска-кітайскага выдавецкага супрацоўніцтва. 

Зборнік эсэ падарожнага характару, на мой погляд, паспрыяе шырокаму знаёмству з унікальнымі адрасамі Пекіна, з яго старасветчынай і сучаснасцю, — дзеліцца сваімі думкамі Чжань Хуэйцінь. — Ужо зараз атрыманы першыя водгукі з Беларусі, першыя рэцэнзіі журналістаў і пісьменнікаў, вучоных, якія не аднойчы пабывалі ў Пекіне, Кітаі. Веру, што ў хуткім часе здзейсніцца сустрэча беларускага чытача з кнігай «Культурныя аб’екты Цэнтральнай восі Пекіна». 

Мікола Берлеж 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю